"Пачатак" Выстава-рэтраспектыва пачатковага перыяду творчасці Лоры Паўлавай
“Прыйдзе час, калі ты вырашыш, што ўсё скончана. І гэта будзе пачатак…
Ніколі не позна стаць тым, кім ты хочаш стаць! Можна пачаць, калі захочаш. Лора Паўлава пачала свой шлях мастака ў 38 гадоў. Ёй спатрэбіліся дзесяцігоддзі, каб паверыць у сябе і пачаць дзейнічаць. Яна кажа, што зараз стала значна шчаслівей. На выставе пададзены знакавыя працы мастака за перыяд 2017-2022г.г., які Лора вызначае як «пачатковы».
Канец аднаго шляху гэта заўсёды пачатак другого, але трэба зрабіць першы крок, каб убачыць дарогу, інакш настае пустата. Вырашыцца бывае няпроста. Артур Паўлаў, заснавальнік майстэрні мастака «Lora Pavlova gallery Lepey», зрабіў гэты крок, запоўніў пустату і прайшоў шлях ад пачатку да канца. Ён кажа, што стаміўся, але адчувае сябе шчаслівым. На выставе пададзена фотахроніка рэканструкцыі галерэі са старой хаты ў весцы ад пачатку набыцця да сённяшняга дня (чэрвень - снежань 2022г.).
…Канец. Пачатак… Жыццё падзейнае. Жыццё працягваецца, яно заўсёды тут і цяпер. Калі прыйдзе час і ты вырашыш, што ўсё скончана - пачні спачатку, зрабі першы крок і дарога з'явіцца!”
Выстава падоўжыцца да канца сакавіка 2023г. Уваход ад 20руб. з чалавека (данат). ❗️Афіцыйнае адкрыццё 24 снежня ў 14.00. ❗️Чакаем вас 24 і 25 снежня з 12.00 да 17.00. ❗️У іншыя дні калі ласка ўзгадніце з намі загадзя ваш візіт +375296998915 Лора +375296996715 Артур 📍Мы знаходзімся ў вёсцы Чаросава, вул. Азёрная 2, Лепельскі р-н, Віцебская вобл., Беларусь