Модны кірмаш сабраў каля 1000 наведвальнікаў

Вы здесь

Брэнд Ka.vu і дызайнер Лора Паўлава спалучылі неспалучальнае – хатняю вопратку для сну з валёнкамі. Зрэшты, пытанне наконт несумяшчальнасці – спрэчнае.

   У мінскім кафэ Loft ладзіўся калядны кірмаш дызайнерскай вопраткі і аксэсуараў Central Fashion Market. Мерапрыемства здзівіла неардынарным спалучэннем хатняй вопраткі для сну з валёнкамі ў адным з паказаў калекцый.

Наведнікаў было болей, чым разлічвалі арганізатары, але ніхто не наракаў – людзі арганізавана прасоўваліся па залі кафэ. Найбольшую ўвагу прыцягвала незвычайнае – гальштукі-матылькі, стыльная дзіцячая вопратка, смешныя цацкі, крэатыўныя гадзіннікі.

 

Па ўсім было бачна, што наведнікі рыхтуюцца да святаў: людзі набывалі аксэсуары сабе і знаёмым, бралі адразу па некалькі асобнікаў падобных брошак-кветачак, цікавіліся цацкамі, мерылі ўпрыгожванні. Акрамя таго, заля кафэ Loft стала своеасаблівай бізнэс-прасторай, дзе нярэдка можна было пачуць, як бізнэсоўцы смежных галін дамаўляліся аб супрацоўніцтве з дызайнерамі. Іншыя прасілі візітоўкі, каб зрабіць замову на персаналізаваную рэч па памеры.

 

У межах Central Fashion Market адбылося два паказы. Сваю калецыю «Рэтра» прадставіла дызайнер Алена Ліванюк.

Брэнд Ka.vu і дызайнер Лора Паўлава спалучылі неспалучальнае – хатняю вопратку для сну з валёнкамі. Зрэшты, пытанне наконт несумяшчальнасці – спрэчнае.

Муж Лоры Паўлавай распавёў пра валёнкі, якія ўпрыгожвае дэкаратар:

– Гэта, напэўна, забытае старое, а любы fashion-рух мае падобную да спіралі форму развіцця. У той жа час, усяму нададзены новы вобраз, новы камфорт. Новая тэхналогія вытворчасці зрабіла гэты прадукт зручным для нашэння. Да таго ж валёнкі выглядаюць вельмі прэзентабельна.

Па словах мужа Паўлавай, валёнкі можна апранаць нават без шкарпэтак, таксама гэтым спосабам можна пазбавіцца ад хваробаў за адзін вечар. Прынамсі, па яго словах, так рабілі ў старажытныя часы.

Дэкаратар валёнкаў Лора Паўлава

Па словах арганізатараў, сабралася крыху болей за тысячу чалавек, у той час як чакалася ўдвая меней. Насамрэч, працаўнік гардэроба ледзь паспяваў спраўляўцца са сваёй працай, а жывы натоўп часам прымушаў рухацца толькі наперад.

 

Гальштукі-матылькі былі прадстаўлены толькі ў адной «кропцы», а таксама прыцягвалі сваёй яскравасцю. Ідэя заняцца дызайнам незвычайнага ў наш час элемента вопраткі нарадзілася выпадкова:

– Аднойчы мой напарнік Дзіма захацеў апрануць гальштук-матылёк, ал пасля доўгіх пошукаў у звычайных і інтэрнэт-крамах Мінска так нічога і не знайшоў. Таму мы вырашылі гэтым займацца. Спадабалася нам, спадабалася сябрам, і такі занятак вырас да памеру маленькага бізнэсу, – распавяла дызайнер брэнду Baboon.

Па яе словах, на дадзены момант асаблівай канкурэнцыі брэнд не адчувае.

 

На дызайнерскім калядным кірмашы аўтарскія гадзіннікі каштавалі 60 долараў, акуратныя скураныя торбачкі – 170 даляраў, штаны ад 50 да 100 долараў, восеньскія вясёленькія мужчынскія курткі каля 500 тысяч. Ваўняную сукенку можна было набыць за 170 у.а, а ўсё тыя ж валёнкі, у залежнасці ад мадэлі, прадаваліся па 150–200 долараў.

 

Дызайнер дзіцячага брэнду Sardinaba.by прызналася, што гэты сегмент рынку не з’яўляецца запатрабаваным у Беларусі, а калі яна шукае вопратку для сына, увесь час сутыкаецца з адсутнасцю выбара.

– Вырашыла займацца такім малым бізнэсам, калі нарадзіла сына. На беларускім рынку дзіцячая вопратка або дорагая, або непрыгожая. Асабліва чамусьці не любяць хлопчыкаў, – падзялілася дызайнер.

12.12.2011 Аліна Таранік

http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=41307