Чэрвень 2023 ВЕРНІСАЖ ЭКСПАЗІЦЫІ КАРЦІН РЫШАРДА МАЯ ў майстэрні Лоры Паўлавай
З 27 мая па 16 ліпеня ў вясковай майстэрні мастачкі Лоры Паўлавай можна было пабачыць экспазіцыю карцін легендарнага мастака і настаўніка Рышарда Антонавіча Мая
20 работ рознага перыяду, у тым ліку апошніх гадоў. Акрамя прагляду экспазіцыі карцін можна было паўдзельнічаць у інтэрактыўнай інсталяцыі "Піражок свабоды" Рышард Май Беларускі жывапісец, дызайнер і педагог – нарадзіўся 5 ліпеня 1936 года ў вёсцы Арэшніца, Нясвіжскага раёна. Прадстаўнік беларускага андэграўнду, піша ў стылі абстрактнага экспрэсіянізму. Яго творы захоўваюцца ў зборах Нацыйнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі Клеччыны, у фондах Zimmerly Art Museum (ЗША), у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы,Нідэрландаў, Германіі, Аўстрыі, Францыі, Ізраіля, ЗША, Тайваня і іншых краінах. З 1973 года і на працягу сарака сямі гадоў Рышард Май нязменны кіраўнік унікальнай дзіцячай мастацкай студыі. Яе мастацкіх досвед неверагодны – дзіцячыя працы не толькі супернічаюць з сапраўдным сталым жывапісам, але часта перасягаюць яго па ўсіх параметрах мастацтва. Творы выхаванцаў студыі рэгулярна рабіліся дыпламантамі і прызёрамі шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў дзіцячай творчасці.