ПЛЕНЕР-ИНТЕРАКТИВНАЯ ИНСТАЛЛЯЦИЯ "ПИРОЖОК СВОБОДЫ" 2025

ПЛЕНЕР-ИНТЕРАКТИВНАЯ ИНСТАЛЛЯЦИЯ "ПИРОЖОК СВОБОДЫ" 2025

Шаноўныя сябры! Запрашаем вас да нас у госці 31 мая (субота) на адкрыццё 3-га штогадовага плэнэра “Піражок свабоды” ў майстэрню мастачкі Лоры Паўлавай - Галерэю Лепей, якая знаходзіцца ў маляўнічай вёсцы на беразе возера ў 170км. ад Мінска. Таймінг: 12.30-13.30 Чакаем гасцей. Частуем кавай, чаем, хатнім печывам. 14.00 Урачыстае адкрыццё трэцяга штогадовага плэнэра-интэрактыўнай інсталяцыі “Піражок свабоды”. Прагляд асабістай выставы Лоры Паўлавай і пастаяннай фотавыставы аб рэканструкцыі галерэі “Са старой хаты ў вёсцы ў Міжнародную Мастацкую Галерэю Лепей”. 14.30 Плэнэр. Малюем каля майстэрні (мальберты, папера, фарбы, выдадзем) 15.30 Шпацыр па вёсцы ўздоўж возера да радніка з наведваннем лавандавага поля на віле “Лаванда Лепей” 16.00 Гатуем на кастры кашу каля галерэі і частуем гасцей. Касцёр, фонавая музыка. Уваход - ДАНАТ (пажадана 40-50руб./чал.) 31 мая (субота) , 12.30 Вуліца Азёрная,2, вёска Чаросава, Лепельскі р-н, Віцебская вобласць. Майстэрня-Галерэя Лепей Рэгістрацыя на мерапрыемства па тэл. +375(29)699-89-15 (Telegram, Viber, WhatsApp) Instagram @gallerylepey З павагай, Лора і Артур

Оставьте своё сообщение и я свяжусь с Вами в самое ближайшее время

Пример ввода телефона: +375296998915